На Гродзеншчыне паляўнічыя адстрэльваюць лісіц, каб прадухіліць шаленства

Каля вёскі Алексічы былі знойдзеныя мёртвымі дзве лісіцы і адна куніца. Як ўстанавілі ветэрынары жывёлы памерлі ад шаленства.
У цяперашні час створана брыгада паляўнічых для адстрэлу лісіц. Па словах ветэрынараў, у мінулыя выхадныя паляўнічыя знішчылі 10 лісіц.

Прычым сярод застрэленых жывёл хворых на шаленства не выяўлена. Як лічаць ва ўпраўленні паляўнічай гаспадаркі міністэрства лясной прамысловасці, адной з прычын распаўсюджвання шаленства сярод дзікіх жывёл з'яўляецца павелічэнне папуляцыі дзікіх драпежнікаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі