На Херсоншчыне ставяць абарончыя збудаванні супраць расійскіх войскаў

Яны будуць уключаць сур'ёзныя абарончыя збудаванні. Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай самаабароны Дзяніс Лашкароў са спасылкай на рашэнне, прынятае на пасяджэнні Савета абароны вобласці, адзначае censor.net.ua

Па словах Лашкарова, гэтым займаюцца вайскоўцы. Пры падтрымцы органаў улады яны будуць прыцягваць да будаўніцтва мясцовых жыхароў, прадпрыемствы, неабходныя тэхніку і матэрыялы. У збудаваннях, пасля таго, як яны будуць гатовыя, размесцяцца вайскоўцы. 

Нагадаем, раней прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк заявіў, што ўрад Украіны пачынае праект "Сцяна". Па словах Яцанюка, гэта ўзвядзенне рэальнай дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Расіяй.

Фота — сайт Памежнай службы Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі