На Інстаграм кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава здзейснілі кібератаку
Акаўнт кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў інстаграме стаў недаступным праз кібератаку. Пра гэта заявіў міністр па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў. Прадстаўнік чачэнскага ўраду сказаў, што здзейсненая “подлая дыверсійная кібератака”.
Чыноўнік заяўляе, што атаку здзейснілі “па ўказцы Дзярждэпу ЗША”.
Раніцай 23 снежня стала вядома, што рускамоўныя акаўнты Рамзана Кадырава ў інстаграме і фэйсбуку не адчыняюцца. Англамоўны інстаграм, а таксама канал у тэлеграме і старонка Вконтакте працягваюць працаваць.
Рамзан Кадыраў вельмі актыўна выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі. Большая частка яго найбольш рэзанансных выказванняў зробленая менавіта ў іх. На інстаграм Кадырава падпісана болей за 3 мільёны чалавек.
20 снежня супраць Рамзана Кадырава ўвялі санкцыі з боку ЗША. Яго ўнеслі ў “спіс Магніцкага”, куды ўключаюць людзей, што спрычыніліся да парушэння правоў чалавека, нагадвае meduza.io