На віленскі канцэрт Aerosmith можна набыць квіткі ў Беларусі
Легендарныя рокеры выступяць у літоўскай сталіцы ў межах "Global Warming Tour".
21 траўня ў Вільні выступяць легендарныя амерыканскія рокеры Aerosmith. Гэта будзе адзіны канцэрт гурта ў краінах Балтыі у межах "Global Warming Tour". Дарэчы, у Еўропу музыкі не наведваліся апошнія 17 гадоў!
"Global Warming Tour" пачаўся ўтраўні 2012 года. З новай праграмай амерыканцы далі ўжо 70 канцэртаў на розных кантынентах.
Нагадаем, што каманда трымаецца на сцэне 44 гады. На яе рахунку 4 "Грэмі", дзесяць MTV Music Awards, сем American Music Awards і чатыры ўзнагароды Billboard Music Awards.
Aerosmith выступяць у віленскай Siemens Arena. Квіткі на канцэрт можна набыць праз сістэму TicketPro.by. Кошты ад 1 млн. 195 тысячы да 1 млн. 627 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефонах (017) 293 42 42, (029) 6 935 935.