На Лукашэнку і яго саўдзельнікаў падалі заяву ў Міжнародны суд у Гаазе
![На Лукашэнку і яго саўдзельнікаў падалі заяву ў Міжнародны суд у Гаазе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/haaha-3101.jpg.webp?itok=eFHD1ySU)
Варшаўскі адвакат Томаш Віліньскі пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі падаў заяву на Аляксандра Лукашэнку і ягоных саўдзельнікаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
У снежні 2021-га Віліньскі падаў заяву ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы — аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.
Цяпер аналагічную заяву ён падаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Заява мае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40 000 старонак дакументаў у дадатку.
Віліньскі заклікае пачаць расследаванне. Падазраванымі ён называе Аляксандра Лукашэнку, Івана Тэртэля, Мікалая Карпянкова ды іншых прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.