На матчы “Гомель” — “Слуцк” міліцыя жорстка затрымала заўзятара
На футбольным матчы “Гомель” — “Слуцк” міліцыя жорстка затрымала заўзятара, які выбег на поле. Гульня праходзіла 31 сакавіка ў Бабруйску ў рамках першага тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.
Інцыдэнт здарыўся на 16 хвіліне гульні — хлопец з невядомай прычыны выскачыў на поле. Там да яго падбегла трое праваахоўнікаў. Парушальніка павалілі на зямлю, груба скруцілі і павялі. На відэа бачна, што заўзятар спрабаваў вырвацца.
Матч скончыўся “сухой” нічыёй — 0:0.