На матчы з Албаніяй і Галандыяй Штанге паклікаў Кутузава і Кульчыя

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге абвясціў спіс гульцоў, якіх ён выклікаў на два заключныя матчы кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату Еўропы супраць Албаніі і Галандыі.
Гэта варатары — Антон Амельчанка, Юры Жаўноў і Васіль Хамутоўскі;

абаронцы — Сяргей Амельянчук, Арцём Радзькоў, Ягор Філіпенка, Кірыл Паўлючак, Павел Пласконны і Раман Кірэнкін;

паўабаронцы — Аляксандр Глеб, Уладзімір Карыцька, Максім Рамашчанка, Цімафей Калачоў, Мікалай Кашэўскі, Ігар Стасевіч, Аляксей Сквярнюк, Аляксандр Кульчы;

форварды — Сяргей Карніленка, Віталь Кутузаў, Віталь Радзівонаў.

“Прэсбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі