На Майдане налічылі пятнаццаць загінулых
Іх целы ляжаць на Майдане Незалежнасці, побач з гатэлем "Казацкі" і гасцініцай "Украіна", паведамляе Reuters.
Усе загінулыя 20 лютага — мужчыны, як мяркуецца, сярэдняга ўзросту. Прыхільнікі апазіцыі сцвярджаюць, што гэтых людзей застрэлілі снайперы, перадае lenta.ru.
Сутычкі апазіцыянераў з супрацоўнікамі міліцыі і байцамі ўнутраных войскаў МУС аднавіліся ў цэнтры Кіева раніцай 20 лютага. Актывісты выціснулі сілавікоў з іх пазіцый каля Майдана Незалежнасці, занялі Кастрычніцкі палац, Еўрапейскую плошчу і вуліцу Грушэўскага.
Мінулай ноччу лідары апазіцыі дамовіліся з уладай аб перамір'і. Але па словах Віталя Клічко, сілавікі парушылі гэтую дамоўленасць, бо "Беркут" спрабаваў спаліць кансерваторыю.
Тым часам Мінздароўя Украіны інфармуе пра аднаго загінулага міліцыянта і 29 пацярпелых.
Фота — censor.net.ua