На Майдане расце напружанне, з'явіліся звесткі аб правакацыях

Па яго словах, якія перадае liga.net, на плошчы Незалежнасці і ва ўсіх памяшканнях, якія занялі пратэстоўцы, будзе распылены газ, пасля чаго пачнецца зачыстка Майдана. Дэпутат сцвярджае, што гэта інфармацыя правераная, ён атрымаў яе ад праваахоўных органаў.



Па словах палітыка, кіраўнік Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка запрасіў кансультантаў з расійскай Федэральнай службы бяспекі. Яны і распрацавалі сцэнар, як нейтралізаваць Майдан.



Другая правакацыя, кажа Маскаль, рыхтуецца супраць сяброў грамадскіх арганізацый, а таксама народных дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў — Нестара Шуфрыча, Уладзіслава Лук'янава, Алега Царова. Ім могуць падпаліць дзверы дома ці ўвесь дом. Потым дзяржаўныя СМІ пададуць гэта як агрэсію з боку Майдана.



У сваю чаргу прадстаўнікі партыі "Свабода" кажуць, што ўлады мяркуюць прывезці на Майдан хворых бяздомных, у якіх возьмуць мазкі на сухоты. Потым Майдан будзе абвешчаны зонай каранціну, каб прыбраць адтуль людзей.



Фота — vitaliy-umanets.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі