У Мінску на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага з'явіліся кветкі
У Мінску каля станцыі метро "Пушкінская", дзе год таму загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, з’явіліся кветкі. Хтосьці пакінуў іх проста на праезнай частцы — на "выспачцы бяспекі". Фатаздымак апублікавала "Наша Ніва".
Стыхійны мемарыял ўзнік каля месца гібелі Тарайкоўскага адразу ў жніўні 2020-га. Улады вялі з ім зацятую барацьбу: прыбіралі кветкі, ставілі на яго месцы сметніцы, арыштоўвалі і штрафавалі людзей. Некалькі чалавек нават былі асуджаныя за надпіс "Не забудзем!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.