10 жніўня спаўняецца год з часу гібелі пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага
10 жніўня спаўняецца год з часу гібелі ў Мінску пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. Крымінальная справа па яго забойстве так і не была пачатая.
34-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Тарайкоўскі ўдзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго застрэлілі на другі дзень актыўнага супрацьстаяння сілавікоў і пратэстоўцаў каля станцыі метро "Пушкінская" (каля 23-й гадзіны 10 жніўня).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.