Забойства Аляксандра Тарайкоўскага: быў другі стрэл (18+)

Забойства Аляксандра Тарайкоўскага: быў другі стрэл (18+)

Забойства дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага на Пушкінскай у Мінску трапіла на відэа, знятае з боку кінатэатра "Аўрора". Ролік перадалі ў рэдакцыю Еўрарадыё толькі цяпер.

Як і на відэа, якія мы публікавалі раней, тут бачна, што ў Тарайкоўскага ў руках нічога няма, хаця міліцыя сцвярджае, што 34-гадовы мінчук загінуў ад выбуху невядомай прылады, якую хацеў кінуць у бок сілавікоў.

Галоўнае, што мы ўбачылі на гэтым роліку: другі стрэл у бок Аляксандра Тарайкоўскага. Страляе сілавік, які стаіць злева ад яго. Пасля гэтага стрэлу Тарайкоўскі, на майцы якога ўжо бачнае вялікае пятно крыві, падае.

У нашым роліку момант паўтараецца двойчы. Першы раз — as is, так, як гэта было знята. Другі — з павелічэннем і запаволеннем.

Наколькі вядома Еўрарадыё, крымінальная справа па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас масавых пратэстаў у Мінску дагэтуль не распачатая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі