Рада БНР заснавала новую ўзнагароду — медаль "Пагоні"
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла / https://www.facebook.com/radabnr
Рада БНР заснавала новую ўзнагароду — медаль "Пагоні". Ёй яна будзе адзначаць "за выбітныя заслугі перад Беларуссю і беларускім народам". Як піша старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, першымі ўзнагароджаныя "беларускія актывісты і пратэстоўцы, якія загінулі ў сувязі з беларускімі пратэстамі 2020-2021 гг.", "беларускія ваяры, якія загінулі на вайне ва Украіне ў 2022 г." і "беларускія добраахвотнікі і ваяры, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасці і на вайне ва Украіне з 2014 г.". У спісе 21 чалавек.
"Наш абавязак — шанаваць памяць гэтых герояў і працягнуць іхную барацьбу", — адзначае Сурвіла.
Рада БНР дзейнічае на эміграцыі. Яе старшыня жыве ў Канадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.