Выйшаў на волю адзін з асуджаных за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай

Надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай / Shutterstock
Надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай / Shutterstock

Выйшаў на волю адзін з асуджаных за надпіс "Не забудзем!" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Палітвязень Дзяніс Граханаў цалкам адбыў тэрміны нават не па адной, а па двух справах: першая была за надпіс, а другая — за абразу Лукашэнкі.

Сілавікі забілі Тарайкоўскага на скрыжаванні над станцыяй метро "Пушкінская" ў Мінску, гэта адбылося 10 жніўня 2020 года. На месцы забойства ўзнік народны мемарыял: кветкі і надпіс "Не забудзем!". Камунальнікі некалькі разоў зафарбоўвалі яго, але напіс аднаўляўся.

Крымінальная справа па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага дагэтуль не пачатая. Затое за надпісы былі асуджаныя некалькі чалавек, у тым ліку і Дзяніс Граханаў.

Выйшаў на волю адзін з асуджаных за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай
Дзяніс Граханаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі