За надпіс "Не забудзем" у Мінску асудзілі яшчэ трох чалавек

За надпіс "Не забудзем" у Мінску асудзілі яшчэ трох чалавек

За надпіс "Не забудзем" у Мінску каля станцыі метро "Пушкінская", дзе быў забіты пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі, асудзілі яшчэ трох чалавек. Працэс прайшоў у судзе Фрунзенскага раёна. Суддзя Юлія Крэпская адправіла Уладзіслава Гуліса на два гады ў калонію строгага рэжыму. Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка атрымалі па 1,5 года "хіміі" (абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Іх прызналі вінаватымі ў "хуліганстве" (ч. 2 арт. 339 КК). А вось абвінавачванне па артыкуле "Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці" (ч. 2 арт. 218 КК) знялі.

Як паведамляе TUT.by, Гулісу 25 гадоў, ён працаваў аўтамыйшчыкам. 25 гадоў і адміністратару велапракату Самусенку. Граханаву 42 гады, ён працаваў бармэнам. Усе яны прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

Таксама 8 снежня ў тым жа судзе скончыўся працэс над 25-гадовай Марыяй Бабовіч і 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам, якіх судзілі за той жа надпіс "Не забудзем!". Паўлюшчык асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, а Бабовіч — на 1,5 года "хатняй хіміі". Яны прызнаныя палітвязнямі.

Крымінальная справа па факце смерці Аляксандра Тарайкоўскага дагэтуль не пачатая.

За надпіс "Не забудзем" у Мінску асудзілі яшчэ трох чалавек
У судзе / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі