На месцы гібелі шасцігадовай дзяўчынкі ў Гомелі ўзнік стыхійны мемарыял

На месцы гібелі шасцігадовай дзяўчынкі ў Гомелі ўзнік стыхійны мемарыял

Стыхійны мемарыял узнік 5 траўня на вуліцы Савецкай у Гомелі, дзе напярэдадні адбылася жудасная аварыя. На месца гібелі шасцігадовай дзяўчынкі гамельчукі прынеслі кветкі, лампадкі і цацкі, пішуць "Моцныя навіны".

Стыхійны мемарыял узнік з самай раніцы серады. На працягу дня кветак і цацак там станавілася ўсё больш.

Як распавядала Еўрарадыё, трагічная аварыя адбылася ўвечары 4 траўня. 19-гадовы кіроўца "Сітраена" выскачыў на скрыжаванне на чырвонае святло і сутыкнуўся з "Нісанам". 

Ад удару "Сітраен" занесла на тратуар, дзе чакалі зялёнага святла бабуля з двума ўнукамі. Машына збіла дзяцей. Дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі. Хлопчык, на шчасце, сур'ёзна не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі