На Міншчыне выявілі дзве групы мігрантаў, якія прыехалі нелегальна
Мігранты, выяўленыя пад Мінскам
Дзве групы мігрантаў, якія знаходзіліся ў Беларусі нелегальна, выявілі ў Мінскай вобласці падчас аперацыі "Нелегал-2024". Аперацыя праводзілася з 30 верасня па 6 кастрычніка, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Мігрантаў выявілі ў двух населеных пунктах каля Мінска. Агулам было 13 чалавек з Афганістана і Ірана. Іх выслалі з Беларусі.
Тым часам польскія памежнікі штодня паведамляюць пра мігрантаў, якія спрабуюць ў тэрыторыі Беларусі нелегальна перайсці мяжу. Аднак іх з Беларусі не высылаюць.
Таксама міліцыянты выявілі "368 парушэнняў правілаў уезду, выезду, знаходжання і транзітнага праезду, а таксама 51 парушэнне вызначанага парадку ажыццяўлення працоўнай дзейнасці".
Падчас мерапрыемстваў міліцыянты правяралі рынкавыя комплексы на тэрыторыі Мінскага раёна — "Новы Лебядзіны" і "Экспабел". Яны зафіксавалі 13 выпадкаў працы замежных грамадзян з парушэннем вызначанага парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.