На могілках Росы ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне Каліноўскага
Парэшткі Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў урачыста пахаваныя на могілках Росы ў Вільні. У цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнты Літвы Гітанас Наўседа і Польшчы Анджэй Дуда. Ад Беларусі прысутнічаў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.
Працэсія, у якой пераважалі сотні беларускіх бел-чырвона-белых сцягоў, прайшла вуліцамі Вільні ад кафедральнага касцёла да могілак Росы. Труны з парэшткамі паўстанцаў везлі на спецыяльных аўтамабілях у суправаджэнні ганаровай варты.
Доступ у капліцу, дзе пахаваныя парэшткі паўстанцаў, будзе адчынены для ўсіх ахвочых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.