На мяжы Беларусі і Польшчы з'явіліся мігранты з расійскімі візамі

На границе Беларуси и Польши появились мигранты с российскими визами

За апошнія суткі 23 чалавекі спрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі ў абыход пунктаў пропуску. Сярод іх былі грамадзяне Егіпта, Камеруна, Кот-д'Івуара.

Яны спрабавалі патрапіць у Еўразвяз праз раку Правая Лясная, якая працякае праз Падляскае ваяводства Польшчы і Камянецкі раён Беларусі. У абыход плота на мяжы, пра завяршэнне будаўніцтва якога палякі заявілі 30 чэрвеня.

Прэс-служба Памежнай службы Польшчы паведамляе, што ў замежнікаў былі расійскія візы. Верагодна, размова пра тое, што на тэрыторыю ЕАЭС мігранты прыбылі праз Расію, а потым адправіліся ў Беларусь і на мяжу з Еўрасаюзам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі