На мяжы з Беларуссю расіяне шукаюць украінцаў
Расія ажыццяўляе пашпартны кантроль на беларуска-расійскай мяжы.
Узброеныя расійскія памежнікі спыняюць і надглядаюць аўтамабілі, правяраюць дакументы і грузы. Адзін з іх расказаў карэспандэнту "Нашай Нівы", што іх задача — выяўленне і праверка ўкраінцаў, якія кіруюцца ў Расію транзітам праз Беларусь.
У звычайнай сітуацыі на мяжы Беларусі і Расіі няма памежнага і мытнага кантролю. Апошні раз узмоцнены кантроль на ёй уводзіўся расійскім бокам напярэдадні Алімпіяды ў Сочы.
Фота — ria.ru