На мяжы з Літвой і Латвіяй — вялізныя чэргі грузавікоў

На мяжы з Літвой і Латвіяй — вялізныя чэргі грузавікоў

На мяжы з Літвой і Латвіяй зноў вялікія заторы грузавікоў. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 16.00, на літоўскай мяжы на выездзе з Беларусі ў Катлоўцы стаяла 90 фураў, у Каменным Логу — 230, у Беняконях — 173 і ў Прывалцы — 191 машына.

Вельмі загружаныя і пункты пропуску на латвійскім кірунку: у Грыгароўшчыне — 170, ва Урбанах — 260 машын.

Памежнікі папярэджвалі, што ў выходныя могуць узнікнуць вялікія чэргі на гэтых участках мяжы, бо ў літоўскіх пунктах пропуску наладжваюць праграмнае забеспячэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі