На мяжы з Літвой павялічыліся чэргі аўтамабіляў

На мяжы з Літвой павялічыліся чэргі аўтамабіляў

22 красавіка на мяжы Беларусі з Літвой павялічыліся чэргі аўтамабіляў. Калі на 14-ю гадзіну ў пункце пропуску “Каменны Лог” стаяла на выезд 170 грузавікоў, дык у 16.00 ужо 210. Колькасць легкавікоў на выезд там стабільная — 80. У "Беняконях” стаяў 81 грузавік, праз дзве гадзіны — 87. У “Катлоўцы” колькасць грузавікоў у чарзе знізілася з 60 да 50. У “Прывалцы” стаялі ў 16.00 95 грузавых аўтамабіляў, у 14.00 іх было 93.

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску “Грыгароўшчына” на выезд у 16.00 стаялі 45 грузавікоў (за дзве гадзіны да гэтага — 25), у пункце пропуску “Урбаны” — 65 (было 75).

На мяжы з Польшчай вялікая чарга была ў пункце пропуску “Брэст” — 120 легкавікоў (раней — 130). Гэта вынікае з інфармацыі, змешчанай на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі