На мяжы з Літвой стаяць 442 грузавыя фуры

На мяжы з Літвой стаяць 442 грузавыя фуры

Вялікія чэргі грузавікоў зноў сабраліся на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле інфармацыі з сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 16.00, у Каменным Логу на выездзе з Беларусі было 210 грузавікоў, у Прывалцы — 121, у Беняконях — 61, у Катлоўцы — 50. Нязначная колькасць грузавікоў стаяла і на ўездзе ў Беларусь (па 10 у Катлоўцы і Каменным Логу і 27 у Беняконях).

Істотная колькасць грузавікоў стаяла і на латвійскай мяжы: у Грыгароўшчыне іх было 60 на выездзе з Беларусі, а ва Урбанах 140 (таксама там стаяла 30 грузавікоў на ўездзе ў краіну).

На польскай мяжы чэргі былі ў толькі ў Брэсце — 35 легкавікоў. На ўкраінскай мяжы ў Новай Гуце стаяла 5 легкавікоў і 4 аўтобусу, чарга з 10 легкавікоў была ўі ў Весялоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі