На мяжы з Літвой стаяць болей за 600 грузавікоў

На мяжы з Літвой стаяць болей за 600 грузавікоў

На мяжы з Літвой зноў вялізныя чэргі — па стане на 16.00 там сабралася болей за 600 грузавікоў.  Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту, у Каменным логу на выездзе з Беларусі стаяць 240 грузавікоў, у Беняконях — 155, у Прывалцы — 130 і ў Катлоўцы — 90.

На беларуска-латвійскім участку мяжы таксама істотныя чэргі: у Грыгароўшчыне — 115 машын, ва Урбанах — 60.

На беларуска-польскай мяжы ёсць чэргі ў Брузгах (50 грузавікоў) і ў Бераставіцы (40), таксама невялікая чарга сабралася ў Казловічах — 10 фураў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі