На мяжы з Польшчай знайшлі яшчэ аднаго загінулага мігранта — ДПК

Камера на беларускай мяжы  / @gpkgovby
Камера на беларускай мяжы  / @gpkgovby

На мяжы з Польшчай беларускія памежнікі знайшлі яшчэ аднаго загінулага мігранта. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Гэта ўжо пяты выпадак з пачатку года, кажуць у ДПК.

Цела мужчыны "афрыканскай знешнасці" знайшлі ўчора недалёка ад загароды, размешчанай на польскай тэрыторыі. Побач ляжалі яго асабістыя рэчы заплечнік і мабільны тэлефон.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕЗ абвастрыўся ў 2021 годзе пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый супраць РБ. У Еўрасаюзе мяркуюць, што беларускія ўлады спрыялі з'яўленню такой вялікай колькасці мігрантаў на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі