На Нобелеўскую прэмію міру вылучаныя Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала
Намінантамі Нобелеўскай прэміі міру 2021 года стала беларускае жаночае трыа — Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала, піша Newsweek.
Яны вылучаныя на гэтую прэстыжную прэмію за "барацьбу за сумленныя выбары і за натхненне мірнай апазіцыі" супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа вылучыў на Нобелеўскую прэмію міру толькі Святлану Ціханоўскую. Яна пракаментавала гэтую навіну так: "Вылучэнне — гэта не мая заслуга, гэта дасягненне народу Беларусі, чыім мірным пратэстам захапляюцца мільёны людзей у розных краінах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.