Гэта неверагодны гонар: Святлана Ціханоўская вылучана на Нобелеўскую прэмію міру
Святлана Ціхановская выступае з прамовай на ўручэнні прэміі Сахарава ў парламенце ЕС у Брусэлі, Бельгія, 16 Снежня 2020 года / Reuters
Святлана Ціханоўская вылучана на Нобелеўскую прэмію міру. З такой ініцыятывай выступіў прэзідэнт Літвы Гітанас Неўседа, піша агенцтва BNS.
Лаўрэат прэміі будзе вядомы толькі ў кастрычніку 2021 года, але падаваць кандыдатуру трэба да 31 студзеня. Зрабіць гэта могуць парламентарыі, чыноўнікі, прафесары універсітэтаў, ранейшыя лаўрэаты, сябры нарвежскага Нобелеўскага камітэта міру і іншыя.
"Гэта неверагодны гонар, і я дзякую Літве за ўсю падтрымку, якую яна аказвае беларусам. Бо вылучэнне — гэта не мая заслуга, гэта дасягненне народу Беларусі, чыім мірным пратэстам захапляюцца мільёны людзей у розных краінах", — адрэагавала Святлана на навіну.
У 2015 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.