На Палессі праз паводку ўзняўся наплыўны мост: ездзіць па ім небяспечна

На Палессі праз паводку ўзняўся наплыўны мост: ездзіць па ім небяспечна

На Палессі праз паводку ўзняўся наплыўны мост ля аграгарадка Беражное, што непадалёк ад Давыд-Гарадка. Як паведамляе "Медыя-Палессе", мост злучае два берагі ракі Гарынь і ўзвышаецца непрыступнай цытадэллю.

Праезд транспарту па ім не забаранілі, аднак кіроўцы аўтамабіляў самі аб'язджаюць небяспечна ўзняты мост: калі ўскараскацца на такую вышыню, то можна зачапіцца дном машыны і захраснуць.

Адменены маршрут прыгараднага аўтобуса Давыд-Гарадок — Столін, які раней курсіраваў праз наплаўны мост з прыпынкамі ў Вялемічах, Альпені, Рублі і Хатомлі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі