На першых таргах лютага ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

На першых таргах лютага ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

У панядзелак, 3 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША зноў вырас — з 2,1380 да 2,1483 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3569 да 2,3781 беларускага рубля. Працягвае падаць курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3626 беларускага (у пятніцу — 3,3857).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі