На першынстве свету па веславанні ў беларусаў 4 медалі і 3 ліцэнзіі

12 жніўня ў Дуйсбургу завяршыўся чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Беларускія спартоўцы заваявалі там адзін "залаты", два срэбныя і адзін бронзавы медаль. У агульным заліку нашая краіна заняла на сусветным першынстве трэцяе месца пасля Нямеччыны і Вугоршчыны.
Акрамя таго, беларускія вясляры сталі ўладальнікамі трох алімпійскіх ліцэнзій.

Учора ў спаборніцтве байдарак-двоек на дыстанцыі ў 500 метраў экіпаж Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнява заваяваў срэбны медаль і алімпійскую ліцэнзію. 11 жніўня, ў першы дзень фіналаў чэмпіянату, мужчынская каноэ-двойка і мужчынская байдарка-чацвёрка фінішавалі пятымі на дыстанцыі 1000 м, дзякуючы чаму таксама сталі ўладальнікамі алімпійскіх ліцэнзій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі