На Польшчу абрынулася хваля ўцекачоў з Грузіі, якія едуць праз Брэст

Хваля ўцекачоў з Грузіі абрынулася на Польшчу. Штодня на польска-беларускім памежным пераходзе ў Цярэспалі каля 100 чалавек просяць аб прадастаўленні прытулка.
Як адзначае РИА "Новости", сітуацыя ўскладнілася ў апошнія месяцы, калі грузіны сталі масава ехаць у Польшчу праз Брэст і прасіць статус уцекача.

Па словах прадстаўніка Ўпраўлення па справах замежнікаў Эвы Пяхоты, эмігрантаў з Грузіі цяпер ужо значна больш, чым з Чачэніі. На працягу траўня-жніўня 2009 года прытулак у польскіх уладаў папрасілі больш за тры тысячы грамадзян Грузіі (у 2000-2008 гг. іх было толькі 400 чалавек). Прычым, сярод іх 90% складаюць курды. Гэта пераважна людзі ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, часта малаадукаваныя, а часам непісьменныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі