На прадпрыемствах Беларусі створаныя антыкрызісныя камітэты

На прамысловых прадпрыемствах Беларусі створаныя антыкрызісныя камітэты. Яны створаныя па загадзе Міністэрства прамысловасці. Пра гэта БелаПАН паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы" Анатоль Аканцінаў. Па словах эксперта, пакуль камітэты адыгрываюць чыста інфармацыйную ролю. Яны перыядычна збіраюць інфармацыю аб сітуацыі на рынках і паведамляюць у міністэрствы.

А.Аканцінаў лічыць, што для Беларусі цяпер вельмі важна сканцэнтравацца і знайсці сваё месца ў сусветнай эканоміцы. Па словах эксперта, досвед іншых краін паказвае, што лепшыя вынікі паказваюць тыя з іх, якія на чымсьці спецыялізуецца. Ён прывёў прыклад Фінляндыі, якая моцная ў тэлекамунікацыйнай галіне  і мае сёння 60% сусветнага рынку пад маркай "Нокія".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі