На расійскім тэлеканале адмянілі паказ фільма "Удар уладай. Аляксандр Лукашэнка"
Расійскі тэлеканал ТВЦ адмяніў перадачу "Удар уладай. Аляксандр Лукашэнка", запланаваную на 18-19 красавіка, піша nn.by. Замест фільма пра беларускага кіраўніка ў тэлепраграме стаіць іншая перадача з цыкла "Удар уладай" — пра "герояў дэфолту" 1998 года.
Дарэчы, фільм пра Лукашэнку ў праграме суправаджаўся пазнакай "16+". У анонсе да яго гаварылася: "Усю сваю палітычную кар'еру ён кляўся ў любові да Расіі, але колькі праўды ў ягоных словах сёння".
Звычайна "выкрывальніцкія" фільмы пра беларускага кіраўніка расійскія каналы паказваюць падчас чарговага вітка канфліктаў паміж кіраўнікамі дзяржаваў.