На рэпетыцыі параду медыкі забралі мужчыну з каранавірусам?
8 траўня на рэпетыцыі параду каля стэлы "Мінск — горад-герой" медыкі ў ахоўных касцюмах забралі ў "хуткую" мужчыну, які сядзеў на траве. Як паведамляе svaboda.org, амапаўцы, якія былі ў ахове, сказалі, што гэта быў пацыент з каранавірусам. Ён нібыта збег з лякарні. Аднак у МУС сцвярджаюць, што выпадкаў уцёкаў пацыентаў з COVID-19 з устаноў аховы здароўя не было.
svaboda.org
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.