На сайт Хартыі’97 зрабілі рэкордную DDoS-атаку

Працу сайта Хартыі’97 зноў спрабавалі спаралізаваць. Увечары ў пятніцу, калі там змясцілі другую серыю скандальнага фільма “Хросны бацька”, на сайт пачалася DDoS-атака. Гэта не першы выпадак нападу на сайт, але журналісты інтэрнэт-рэсурса адзначаюць, што гэтым разам кібертэрарысты паставілі рэкорд — магутнасць атакі склада 2,5 Гбіт/сек і перавысіла магчымасці хостынг-правайдэра. Сайт быў часова адключаны ад сеціва.
 
Фільм “Хросны бацька-2” быў выключаны з сеткі вяшчання тэлеканала НТВ. Паглядзець яго можна ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі