На сайт TUT.by пасля навіны пра затрыманне Ціханоўскага пачалася DDOS-атака
На сайт TUT.by увечары 29 траўня адбылася DDOS-атака. Пра гэта супрацоўнікі партала паведамілі ў сацсетках.
Сайт амаль перастаў адчыняцца пасля таго, як на ім з'явілася навіна пра затрыманне ў Гродне на выбарчым пикеце блогера Сяргея Ціханоўскага.
На сайт https://t.co/SAPdczGoiG идет DDoS-атака. Об это сообщили наши технические специалисты. pic.twitter.com/HRKSGyYX7B
— TUT.BY (@tutby) May 29, 2020
Пазней галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава распавяла, што інфармацыя пра DDoS-атаку не пацвердзілася. Па яе словах, здарыўся тэхнічны збой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.