На сход Еўрапарламенту запросяць беларускую апазіцыю
Ад астатніх жа краінаў на сходзе па Еўрапейскім Усходнім суседстве будуць выступаць афіцыйныя парламентарыі. Як даведалася Еўрарадыё, восенню падчас новай кадэнцыі Еўрапарламенту пачне працаваць сход Euronest (European Neighbourhood East - Еўрапейскае суседства Усход). На ім будзе прысутнічаць 60 еўрапарламенцёраў і 60 парламенцёраў з Усходніх краінаў па 10 з кожнай: тры каўказскія рэспублікі, Малдова, Украіна. І так як Еўрасаюз не прызнае легітымнасць беларускага парламенту, на сход будуць запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі.
Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміў старшыня Камісіі па замежных справах Еўрапарламента Яцэк Сарыуш-Вольскі. Ён таксама зазначыў, што дагэтуль у Беларусі яшчэ не ўсё ў парадку з правамі чалавека.
Яцэк Сарыуш-Вольскі: “Самым слабым элементам гэтай шасцёркі з’яўляецца Беларусь з сур’ёзным дэфіцытам дэмакратыі і правоў чалавека. Сёння ёсць аптымістычныя змены, але не да канца. На жаль, закон аб СМІ пакуль супярэчыць еўрапейскім стандартам. Таксама замест таго, каб пасадзіць лідэраў апазіцыі ў турму, іх адпраўляюць у войска”.
Спадар Сарыуш-Вольскі таксама паведаміў, што ў красавіку прадстаўнікі Еўрапарламенту плануюць прыехаць з візітам у Мінск. Дэпутаты мяркуюць сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем, міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, а таксама кіраўніком руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, старшынёй ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жаннай Літвіной ды іншымі прадстаўнікамі дэмакратычнага руху.
Падыходзіць да канца тэрмін часовага спынення дзеяння санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Запланаваны візіт мае на мэце вырашыць далейшы лёс гэтых санкцыяў. Але сам спадар Сарыуш-Вольскі не верыць у канчатковае скасаванне санкцыяў.
Яцэк Сарыуш-Вольскі: “Мы менш за ўсё зацікаўленыя ў бізнесе і эканоміцы. Мы найбольш адчувальны да правоў чалавека і дэмакратыі орган у Еўрасаюзе. Я не веру, што санкцыі могуць быць ліквідаваныя цалкам”.
Апроч таго вынікі гэтай паездкі паўплываюць на рашэнне аб прыняцці Беларусі ў праграму Усходняга партнёрства.
Пытанне аб прыняцці Беларусі ва Усходняе партнёрства будзе вырашацца па прынцыпе трохкутніка: Савет Еўрасаюза, Еўракамісія і Еўрапарламент. Рашэнне павінна прыняць большасць удзельнікаў Саміта кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц ЕС, які адбудзецца 19-20 сакавіка ў Бруселі.