На Смаргоншчыне згадалі пра байцоў Арміі Краёвай

Памінанне байцоў Арміі Краёвай, загінулых у ліпені 1944 года падчас аперацыі "Вострая Брама" па вызваленні Вільні ад нацыстаў праводзіць у нядзелю ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці неафіцыйны Саюз палякаў у Беларусі.
У традыцыйнай акцыі ўдзельнічаюць прыкладна 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Камітэта па справах ветэранаў урада Польшчы і Інстытута нацыянальнай памяці (Варшава) — навуковай структуры, якая займаецца вывучэннем пытанняў найноўшай гісторыі Польшчы, дэпутаты польскага сейма, ветэраны Арміі Краёвай, якія жывуць у Беларусі, польскія дыпламаты, а таксама члены аддзелаў неафіцыйнага СПБ з рэгіёнаў краіны.

Праграма памінання ўключае імшу ў касцёле вёскі Солы, а таксама наведванне адзіночных пахаванняў польскіх салдат і афіцэраў, загінулых у баях з нацыстамі і савецкімі партызанамі на тэрыторыі Смаргонскага раёна, які да Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад Віленскага ваяводства Польшчы, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі