На станцыі метро “Інстытут культуры” жанчына ўпала на рэйкі

На станцыі мінскага метро “Інстытут культуры” 55-гадовая жанчына ўпала на рэйкі. Гэта здарылася ўвечары 2 красавіка, паведамляе прэс-служба МНС. Як высветлілася, ёй стала блага і таму жанчына страціла раўнавагу.

Пацярпелую паднялі на платформу супрацоўнікі станцыі. Затым жанчыну даставілі ў лякарню з нецяжкой чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам пляча.

З-за гэтага інцыдэнту на Маскоўскай лініі метро на 4 хвіліны спыняўся рух.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі