На Століншчыне даішнікі затрымалі за рулём п'янага школьніка

На Століншчыне даішнікі затрымалі за рулём п'янага школьніка

У аграгарадку Альшаны Столінскага раёна Брэстчыны каля 2-й гадзіны ночы 2 верасня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Жыгулі". Фізічны стан хлопца, які знаходзіўся за рулём аўто, выклікаў у інспектараў падазрэнні, піша сайт gaibrest.by.

Падчас праверкі выявілася, што гэта быў 16-гадовы мясцовы жыхар, які не мае правоў кіроўцы. Медагляд пацвердзіў, што 11-класнік быў п'яны — 1,83 праміле.

На школьніка склалі адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, за кіраванне транспартам без правоў кіроўцы, за кіраванне без дакументаў і за кіраванне транспартам, які мае няспраўнасці. Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.

На Століншчыне даішнікі затрымалі за рулём п'янага школьніка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі