На Століншчыне дэмантавалі мост, вяскоўцам прапануюць хадзіць па лёдзе
У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці дэмантавалі наплыўны мост праз Гарынь, пабудаваны шэсць гадоў таму. Ён злучаў вёскі Рубель і Беражное, наўпроставая сувязь паміж імі існавала толькі праз яго. Цяпер мясцовыя жыхары вымушаныя рабіць вялікі круг - да Давід-Гарадка, каб апынуцца на іншым беразе рэчкі.
Як стала вядома, рамонт маста працягнецца да вясны наступнага года. Калі на рацэ ўсталюецца лёд, мясцовыя ўлады паабяцалі арганізаваць па ім пераправу праз Гарынь.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Як стала вядома, рамонт маста працягнецца да вясны наступнага года. Калі на рацэ ўсталюецца лёд, мясцовыя ўлады паабяцалі арганізаваць па ім пераправу праз Гарынь.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст