На судзе на Максіма Вінярскага пачалі яшчэ адну адміністрацыйную справу
5 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска за Марш студэнтаў судзяць актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага.
Вінярскага вінавацяць у паўторным удзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве на працягу года. Як паведамлялася раней, удзельнікі акцыі пратэставалі супраць таго, што ўводзіцца аплата за пераздачы і адпрацоўкі іспытаў.
Судзіць Вінярскага суддзя Таццяна Матыль. Актывіст абвясціў ёй адвод, бо яна яна неаднаразова судзіла яго і таму мае да яго перадузятае стаўленне. Суддзя адхіліла адвод. У адказ на гэта, як піша праваабарончы сайт "Вясна", Вінярскі адмовіўся ўставаць для дачы паказанняў і паведаміў, што не ўспрымае яе як суддзю.
Пасля гэтага суддзя Матыль пачала на яго адміністрацыйную справу за непавагу да суда.
Фота: belprauda.org