На сённяшні матч БАТЭ — АЕК прадалі толькі 6 тысяч білетаў

Дырэктар мінскага стадыёна "Дынама" Ўладзімір Вільчынскі распавёў Еўрарадыё, што на сённяшні матч Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і грэцкім АЕК прадалі толькі 6000 білетаў. З'явілася інфармацыя, што не ўсе балельшчыкі могуць купіць у касах "Дынама" больш за 4 білеты. Але Ўладзімір Вільчынскі кажа, што гэта чуткі.

Уладзімір Вільчынскі: “Уявіце сябе, што з 30-тысячнага стадыёна прададзена 6 тысяч. То бок, білеты любыя ў касах знаходзяцца і калі трэба камусьці 10 білетаў, то можна і 10 без праблем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі