На таргах 13 лістапада ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
На Беларускай валютна-фондавай біржы 13 лістапада прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0494 да 2,0556 беларускага рубля. Курс еўра таксама павысіўся — з 2,2609 да 2,2626 беларускага рубля. Патаннела толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1987 беларускага рубля (у аўторак — 3,2096).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,08%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.