На таргах 18 снежня ў Беларусі падаражэлі ўсе асноўныя валюты
Па выніках таргоў, якія прайшлі 18 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1037 да 2,1062 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3440 да 2,3449 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3644 беларускага рубля (у аўторак — 3,3629).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.