На таргах 19 снежня ў Беларусі патаннелі долар і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 18 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1062 да 2,1047 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3449 да 2,3413 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3670 беларускага рубля (у сераду — 3,3644).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.