На турніры ў Адэлаідзе Сабаленка зрабіла 21 двайную памылку
Другая ракетка свету Арына Сабаленка на тэнісным турніры ў Адэлаідзе прайграла 93-й ракетцы Рэбецы Петэрсан са Швецыі. Наша суайчынніца выбыла з 1/16 фіналу, прайграўшы з лікам 7:5, 1:6, 5:7.
Беларуска дапусціла 21 двайную памылку, а ў яе саперніцы такіх было толькі тры. Суадносіны эйсаў — 8:2 на карысць Сабаленка.
Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 18 хвілін.
Раней Сабаленка прайграла славенцы Каі Юван, дапусціўшы 49 нявымушаных памылак, у тым ліку 18 двайных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.