Ва Украіне разбіўся самалёт з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі (відэа)
Пілот загінуў. Мяркуецца, што самалёт збіраўся ляцець у Польшчу.
Уначы 26 сакавіка на вёску Промінь каля Луцка (Валынь) упаў самалёт Ан-2 з кантрабандай — беларускімі цыгарэтамі. Пілот загінуў.
Як паведамляе volynpost.com, самалёт зваліўся на дарогу і плот адной з сядзібаў, быў пашкоджаны дах дома і лініі электраперадачы.
Як распавядаюць відавочцы, самалёт узляцеў з імправізаванай ўзлётнай паласы, якая знаходзіцца паблізу месца аварыі на полі. У паветры пілот чамусьці вырашыў вярнуцца і спрабаваў прызямліцца, аднак самалёт пачаў губляць вышыню і ўпаў.
Жыхары вёскі кажуць, што даўно ведалі пра самалёт, які возіць кантрабанду. Дарэчы, раней яго выкарыстоўвалі для раскідвання ўгнаенняў на палях. Людзі мяркуюць, што цыгарэты павінны былі везці для продажу ў Польшчу.
Фота: volynpost.com