На вокладцы новага альбома Макс Корж і яго сям'я паўстаюць у вышыванках
Лонгплэй, які нечакана называецца "Домашний", мусіць з'явіцца літаральна на днях.
Кумір генерацыі 16-гадовых, Макс Корж, неўзабаве прадставіць свой новы, трэці па ліку альбом, які мае назву "Домашний".
Аўтар хіта "Небо поможет нам" і збіральнік стадыёнаў і арэн вырашыў паказаць іншы бок свайго творчага "я": адгадаваў вусы, апрануў у беларускія народныя строі сябе, жонку і дачку і распавёў пра сваё асабістае на новай кружэлцы.
15 лістапада Макс Корж прэзентуе "Домашний" альбом у мінскім Палацы спорту.