На выбарах у Грузіі партыя Міхаіла Саакашвілі толькі на другім месцы

На выбарах у Грузіі партыя Міхаіла Саакашвілі толькі на другім месцы

У Грузіі прайшлі муніцыпальныя выбары. Паводле папярэдніх даных, правячая партыя "Грузінская мара — Дэмакратычная партыя" набірае больш за 46%. Апазіцыйная партыя Міхаіла Саакашвілі "Адзіны нацыянальны рух" толькі на другім месцы, у яе каля 30%. На выбарах мэра Тбілісі лідыруе прадстаўнік "Грузінскай мары" Каха Каладзэ, у якога каля 45%.

Безумоўна, Саакашвілі, калі прымаў рашэнне аб вяртанні на радзіму з Украіны, разлічваў на іншы вынік. Цяпер жа ён застаецца за кратамі, а яго партыя не змагла выйграць нават муніцыпальныя выбары.

Дарэчы, прадстаўнікі ЦВК Беларусі не прыехалі ў Грузію назіраць за выбарамі. Раней у дакументах грузінскага ЦВК з гэтай нагоды з’явілася прозвішча Лідзіі Ярмошынай, і гэта справакавала актыўныя пратэсты беларускай дыяспары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі